BE RU EN

У Беларусі забаранілі карэйскую лапшу хуткага прыгатавання

  • 26.02.2026, 10:20

Гаворка пра дзве пазіцыі.

У Беларусі забаранілі два віды карэйскай лапшы хуткага прыгатавання. Гаворка пра дзве пазіцыі. Samyang Hot Chicken Flavor Ramen. Забарона пачне дзейнічаць з 27 лютага, піша Onliner.

Паводле інфармацыі Дзяржстандарта, гэтая прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы і маркіроўцы харчовай прадукцыі.

Праверка паказала, што ў лапшы ёсць фарбавальнік рыбафлавін (E101), які недапушчальны для гэтага віду прадукцыі, нягледзячы на тое, што ён быў пазначаны ў маркіроўцы.

Увоз і продаж гэтай лапшы ў Беларусі забаранілі, прадукцыю павінны вывесці з абароту. Для адной з пазіцый таксама анулявалі дакументы аб адпаведнасці.

Апошнія навіны