BE RU EN

«У Расіі наспявае грамадзянская вайна»

  • 26.02.2026, 10:52

На тле эканамічнага крызісу і страт у вайне супраць Украіны.

Афіцэр батальёна «Свабода» брыгады «Рубеж» Андрэй Ільенка у інтэрв’ю Radio NV растлумачыў, чаму ў Расіі немагчымая рэвалюцыя і што можа адбыцца замест яе.

«Я не веру ні ў якую рэвалюцыю ці тым больш Майдан у Расіі. Проста таму, што гэта [не мы]. … Таму, вядома, ніякая рэвалюцыя, у сэнсе Рэвалюцыі Годнасці, у Расіі немагчыма, бо ў іх няма годнасці», — заявіў Ільенка ў эфіры Radio NV.

У той жа час украінскі афіцэр адзначыў, што ў Расіі час ад часу адбываецца грамадзянская вайна.

«Калі паглядзім у гісторыю, то ў іх рэгулярна былі такія з’явы, як «смутны час», гэты бессэнсоўны, бязлітасны рускі бунт; у іх рэгулярна была такая з’ява, як грамадзянская вайна. І ў ХХ стагоддзі была вялікая грамадзянская вайна, і не так даўно, у 90-х гадах, у прынцыпе, у Расіі ішла грамадзянская вайна. Успомнім, як яны адзін аднаго расстрэльвалі з танкаў у 90-х гадах. У Маскве стралялі з танкаў па іх так званым парламенце», — сказаў Ільенка.

Ён дапусціў, што грамадзянская вайна можа пачацца ў Расіі на тле эканамічнага крызісу, агульнай стомы і страт у вайне супраць Украіны.

У сакавіку 2024 года палітычны эксперт Тарас Загародні у эфіры Radio NV казаў, што ў Расіі фактычна кожная алігархічная група «спрабуе стварыць уласную прыватную ваенную кампанію або сілавое падраздзяленне, бо разумее, што надыходзяць часы смуты». Ён дапусціў, што ў краіне-агрэсарцы можа пачацца грамадзянская вайна, калі ўлада паспрабуе нацыяналізаваць маёмасць алігархаў.

Апошнія навіны