Школьніца са Смаргоні выпіла пачак парацэтамолу, каб прапусціць кантрольную
- 26.02.2026, 12:18
Яе забралі ў рэанімацыю.
14-гадовая дзяўчынка са Смаргоні, знаходзячыся дома, за адзін раз выпіла больш за 20 таблетак парацэтамолу. Пасля гэтага яна адчула млоснасць і галавакружэнне. Маці школьніцы адразу ж выклікала хуткую дапамогу. Падрабязнасцямі здарэння падзяліўся Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Паводле заключэння эксперта, у дзяўчынкі дыягнаставілі медыкаментознае атручванне. Яе змясцілі ў рэанімацыю. Як пазней сама школьніца расказала праваахоўнікам, таблеткі яна прыняла, каб наўмысна пагоршыць свой стан і прапусціць кантрольную.
На дадзены момант здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае, яе ўжо выпісалі з бальніцы.