BE RU EN

Ігар Кізім: Адказнасць за саўдзел Беларусі ў вайне нясе рэжым Лукашэнкі

  • 26.02.2026, 13:12

Юрыдычная адказнасць павінна быць персаніфікаванай.

Адказнасць за саўдзел Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны ляжыць на ваенна-палітычным кіраўніцтве на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Такое меркаванне на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выказаў былы пасол Украіны ў Мінску, былы пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім.

Свой пункт гледжання ён абгрунтаваў тым, што ў Беларусі «быў і застаецца адзін з самых адыёзных таталітарных рэжымаў». У краіне «літаральна ўсе рашэнні дзяржаўнага значэння (і не толькі) прымаюцца адным чалавекам». Таму, лічыць дыпламат, «перш за ўсё ён павінен, у прыватнасці, несці крымінальную адказнасць за гэта злачынства супраць украінскага народа. А гэтага чалавека завуць Аляксандр Лукашэнка».

Па словах Кізіма, ён схіляецца да таго, што «такую адказнасць за гэта злачынства рэжыму не можа несці ўвесь народ».

Апошнія навіны