BE RU EN

Віцебчанка спрабавала «запусціць страўнік» відэльцам

  • 26.02.2026, 15:04

У выніку праглынула яго і трапіла ў бальніцу.

Незвычайны і небяспечны выпадак адбыўся ў Віцебску з мясцовай жыхаркай. Яна паспрабавала самастойна справіцца з праблемай, якую ў побыце называюць «стаў страўнік», і ледзь не атрымала цяжкія ўскладненні, — паведамілі ў абласной клінічнай бальніцы горада.

Паводле інфармацыі медыкаў, жанчына вырашыла выклікаць ваніты з дапамогай чарэнка відэльца. Пасля некалькіх рухаў сталовы прадмет застрэў у страваводзе. Давялося выклікаць хуткую дапамогу.

Пацыентку тэрмінова даставілі ў бальніцу. Пасля абследавання яе накіравалі ў аперацыйную.

Жанчыне пад наркозам часткова апусцілі відэлец у страўнік, затым разрэзалі брушную сцянку, каб дастаць іншародны прадмет.

Апошнія навіны