BE RU EN

Найбуйнейшага перавозчыка таксі ў Беларусі выключаюць з рэестра

  • 26.02.2026, 17:23

На паўгода.

Кампанію «ТАДЕ плюс» на шэсць месяцаў выключаць з рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Дзейнасць перавозчыка будзе прыпыненая з 2 сакавіка па 2 верасня 2026 года.

Як паведамілі ў Асацыяцыі перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі, ідзе гаворка пра найбуйнейшую кампанію таксі Беларусі, якая працуе ў некалькіх буйных гарадах краіны.

У тэлеграм-чаце перавозчыка патлумачылі, што рашэнне звязана з «двума і больш выяўленымі парушэннямі ўстаноўленага парадку прыёму плацяжоў і (або) выкарыстання касавага абсталявання і (або) плацежных тэрміналаў пры выкананні перавозак на працягу 2025 года».

Ідзе гаворка пра выпадкі, калі вадзіцелі прымалі аплату наяўнымі без выкарыстання таксаметраў, падключаных да СКНО — сістэмы кантролю падатковых органаў, якая ўяўляе сабой спецыяльную прыладу, што ўсталёўваецца на касавы апарат.

Выключэнне з рэестра азначае, што на працягу паўгода вадзіцелі, зарэгістраваныя ў гэтага перавозчыка, не змогуць выкарыстоўваць свае аўтамабілі для працы ў таксі. У кампаніі «ТАДЕ плюс» заявілі пра намер абскардзіць гэтае рашэнне ў судовым парадку.

Апошнія навіны