«Мы б ужо зламалі захопнікам хрыбет»
- 26.02.2026, 21:36
Фронтмэн украінскага гурта «Бумбокс» і капрал атрада «Хіжак» назваў умову, пры якой параза РФ непазбежная.
Фронтмэн украінскага гурта «Бумбокс» і капрал атрада «Хіжак» Андрэй Хлыўнюк у інтэрв’ю, апублікаваным 24 лютага на сайце NV, распавёў, чым яго раздражняюць цывільныя.
«Ці раздражняе мяне нешта ў цывільных? Раздражняе. Нават у самых блізкіх нам людзях нешта раздражняе, але гэта не азначае, што мы перастаём быць з імі блізкімі, – адзначыў ён. – Нам супрацьстаіць вораг з мільённай арміяй. На нас напала краіна, у якой жыве 140 млн чалавек. Яна накіравала да нас мільён сваіх захопнікаў. У нас тут жыве ўжо 30 млн. З іх нейкая частка — гэта некалькі мільёнаў мужчын прызыўнога ўзросту, якія здольныя трымаць у руках зброю. Калі б усе адразу ўключыліся ў абарону і забеспячэнне, мы б ужо зламалі ім хрыбет».
Паводле слоў Хлыўнюка, калі б усе ўкраінцы аб’ядналіся ў супрацьстаянні агрэсару, то ён ужо пацярпеў бы паразу.
«У той жа час, знаходзячыся на службе, я шмат разоў быў, скажам, у Херсоне. Гэта неверагодныя людзі. Яны былі ў акупацыі, а цяпер непасрэдна жывуць на лініі фронту, пад пастаяннымі абстрэламі, якія ўжо нават у навіны не трапляюць. Яны змагаюцца за свой горад. Гэтыя людзі проста неверагоднай сілы духу і прыгажосці. Гэта заслугоўвае як мінімум павагі. Я без перабольшання люблю гэтых людзей», – падкрэсліў ён.