BE RU EN

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу

  • 26.02.2026, 21:53

Праўда, цэны касмічныя.

Акрамя кветак у чаканні 8 сакавіка, на галоўным сталічным рынку з'явілася яшчэ адна прыкмета хуткай вясны — маладая бульба, заўважыў «Онлайнер».

Пакуль на прылаўках толькі імпарт: беларуская цяплічная бульба звычайна з'яўляецца бліжэй да мая. Зараз жа прадаюць новы ўраджай з Азербайджана — за кілаграм просяць 15 рублёў.

Пакуль журналісты былі на рынку, пакупнікоў люксавай бульбы яны не заўважылі, але, напэўна, такія пакупнікі існуюць, калі яе прывозяць.

Клубні за 15 рублёў памытыя і акуратна ўпакаваныя, але для параўнання: звычайная бульба ў крамах у гэты час каштуе каля рубля за кілаграм.

Апошнія навіны