На дзяржТБ прагучала песня, што стала адным з сімвалаў пратэсту ў Беларусі
- 27.02.2026, 12:47
Яе выканаў сербскі іераманах.
На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі, як заўважыў Telegram-канал «Хрысціянская візія».
Кампазіцыя, якая ўваходзіла ў плэйліст пратэстоўцаў у 2020 годзе, нечакана прагучала ў эфіры дзяржТБ. Гэта быў выпуск перадачы «Скажы, не маўчы» на «Беларусь 1». Госцем праграмы стаў іераманах Агафангел сербскага паходжання. Ён ужо шмат гадоў аднаўляе манастыр пад Пінскам.
Менавіта ён выканаў кампазіцыю, якая лічыцца сімвалам пратэсту ў Беларусі.