BE RU EN

У Глыбоцкім раёне восем гадоў утаівалі падзеж жывёлы

  • 27.02.2026, 13:03

Загінула 740 галоў буйной рагатай жывёлы.

Кіраўнік і супрацоўнікі фермы ў Глыбоцкім раёне хавалі падзеж 740 галоў буйной рагатай жывёлы (БРЖ).

У Генпракуратуры Беларусі паведамілі, што суд разбіраўся ў зробленым.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, з 2018 па 2025 год брыгадзіры сельгаспрадпрыемства «уносілі недакладныя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы аб руху жывёлы і не адлюстроўвалі ў іх факты падзежу жывёл».

«Кіраўнік прадпрыемства АПК праяўляў злачыннае бяздзеянне і не прымаў мер для спынення супрацьпраўнай дзейнасці сваіх падначаленых з улікам наяўных у яго паўнамоцтваў, не ініцыяваў пералічэнне пагалоўя і нават патураў учынанню злачынства», — удакладнілі ў пракуратуры.

За восем гадоў такога бяздзеяння не быў улічаны падзеж не менш як 740 галоў БРЖ.

Судам устаноўлена, што абвінавачаныя такім чынам спрабавалі схаваць пралікі ў працы і пазбегнуць адказнасці. Але ім гэта не ўдалося.

З улікам доказаў суд Глыбоцкага раёна вынес абвінаваўчы прысуд. Два брыгадзіры атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год без штрафу. Дырэктар — такое ж пакаранне, толькі на два гады. Акрамя таго, яму нельга будзе займаць некаторыя пасады на працягу трох гадоў.

Апошнія навіны