BE RU EN

У Бабруйску адбылася масавая бойка хакеістаў

  • 27.02.2026, 17:36

Паміж «Дынама-Шыннікам» і санкт-пецярбургскім «Дынама».

26 лютага бабруйскае «Дынама-Шыннік» дома па булітах саступіла санкт-пецярбургскаму «Дынама» ў матчы рэгулярнага чэмпіянату МХЛ (Маладзёжная хакейная ліга) – 2:3. У выніку матч завершыўся маштабнай бойкай.

Як паведамляе hockey.by, пасля завяршэння серыі булітаў некалькі супернікаў адзін за адным пачалі чапляць і правакаваць Дзмітрыя Хобяна. Форвард «Дынама-Шынніка» не рэагаваў на правакацыі. Але ў выніку пазбегнуць масавай бойкі ўсё ж не ўдалося.

Пасляматчавае пацісканне рук было скасавана.

Апошнія навіны