Аэрапорты Дубая прыпынілі працу на нявызначаны тэрмін
- 28.02.2026, 16:27
На тле ўдару ЗША і Ізраіля па Іране.
На тле ўдару ЗША і Ізраіля па Іране і выбухаў у ААЭ усе рэйсы ў Dubai International (DXB) і Dubai World Central — Al Maktoum International (DWC) прыпыненыя да далейшага паведамлення.
Пра гэта паведамляецца на сайце Dubai Airports у суботу, 28 лютага.
У паведамленні сказана, што пасажырам не варта прыязджаць у аэрапорт. Рэкамендуецца звязацца наўпрост з авіякампаніяй для атрымання апошняй інфармацыі пра рэйсы.
«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй і будзем прадастаўляць дадатковую інфармацыю, як толькі яна стане даступная», — гаворыцца ў заяве.
28 лютага Ізраіль нанёс прэвентыўны ўдар па Іране, заявіў міністр абароны краіны Ісраэль Кац. Таксама прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў пачатак «маштабных баявых дзеянняў» і заклікаў Корпус вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі скласці зброю.