BE RU EN

Кожны другі выпускнік у Мінску пойдзе ў каледж

  • 28.02.2026, 19:32

Прагнозы па адукацыі.

Паводле папярэдніх прагнозаў, падчас уступнай кампаніі 2026 года колькасць ахвотных атрымаць рабочую прафесію павялічыцца, расказала намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Яна адзначыла своеасаблівы перазапуск сталічнай сістэмы прафесійнай адукацыі.

У Мінску за апошнія пяць гадоў адкрыта 24 новыя спецыяльнасці і 22 кваліфікацыі.

У мінулую ўступную кампанію ў установы ПТА і ССА былі залічаны 8300 абітурыентаў. Чакаецца, што ў 2026 годзе гэтая лічба павялічыцца як мінімум на 1300 чалавек.

«Інтарэс да рабочых спецыяльнасцяў назіраецца і з боку выпускнікоў школ. Мінулым годам 45% вучняў 9-х класаў прынялі рашэнне працягнуць навучанне ў каледжах Мінска. Мяркуецца, што сёлета такі варыянт абярэ ўжо кожны другі выпускнік», — адзначыла прадстаўніца Мінгарвыканкама.

Сярод новых спецыяльнасцяў, якія адкрыюцца ў сталічных каледжах, названы наступныя:

«кіраванне продажамі» — Мінскі дзяржаўны каледж гандлю і камерцыі;

«дзейнасць па забеспячэнні працы са суб'ектамі права» — Мінскі дзяржаўны лінгвагуманітарны каледж;

«мантажнік сістэм вентыляцыі і пнеўматранспарту» — Мінскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя В. Г. Каменскага;

«аператар капцільнай устаноўкі» — Мінскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж;

«тэхнік-электрык. Майстар вытворчага навучання» — Мінскі дзяржаўны каледж тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.

Усе навучэнцы змогуць прайсці практыку на прадпрыемствах сталіцы і ў вучэбных майстэрнях, а пасля заканчэння навучальнай установы — уладкавацца на працу па размеркаванні.

Апошнія навіны