Ілля Салавёў аддаў голевы пас у пераможным матчы «Пітсбурга» з «Бафала»
- 6.02.2026, 10:54
Усяго ў бягучым сезоне НХЛ беларускі абаронца набраў 6 ачкоў.
«Пітсбург» з беларусам Іллём Салавёвым абыграў на выездзе «Бафала» ў апошнім матчы НХЛ перад паўзай на Алімпіяду, піша betnews.by.
Бафала — Пітсбург — 2:5 (Зукер, 1:46, Томпсан, 41:55 — больш.; Э. Хэйс, 9:18, 18:47, Кіндэл, 27:44, 59:46 — менш., п.в., Новак, 55:33).
Салавёў паўдзельнічаў у першай шайбе «пінгвінаў», асіставаўшы Эйверы Хэйсу, які закінуў свае першыя шайбы ў кар’еры ў НХЛ. Акрамя Хэйса, дубль аформіў 18-гадовы форвард Бэн Кіндэл.
Салавёў завяршыў гульню з каэфіцыентам карыснасці +1. Пасля абмену з «Каларада» ён запісаў у актыў тры выніковыя перадачы ў пяці матчах за «Пітсбург». Усяго ў бягучым сезоне НХЛ беларускі абаронца набраў 6 (1+5) ачкоў.
«Пітсбург» зраўняўся з «Бафала» па ачках (70), але абышоў «клінкоў» па дадатковых паказчыках, падняўшыся на 5-е месца ў Усходняй канферэнцыі.