СМІ: ЗША фармуюць рэзервовы ўрад для Ірана
- 6.02.2026, 11:32
На выпадак, калі рэжым «страціць здольнасць кіраваць краінай».
Адміністрацыя ЗША працуе над стварэннем часовага ўрада ў Іране на выпадак, калі дзейная ўлада страціць здольнасць кіраваць краінай.
Пра гэта паведамляе The National.
Паводле слоў суразмоўцы выдання, знаёмага з амерыканскімі намаганнямі ў пошуках альтэрнатывы цяперашняму іранскаму кіраўніцтву, у гэты працэс непасрэдна ўцягнуты зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер.
Ён працуе над фарміраваннем кола ірана-амерыканскіх прадпрымальнікаў, якія павінны даваць кансультацыі па магчымым стварэнні пераходнай адміністрацыйнай мадэлі кіравання.
Крыніца таксама адзначыў, што Вашынгтон плануе сабраць іранскіх апазіцыйных дзеячаў у Палм-Біч, у штаце Фларыда. Сустрэча можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя выхадныя, аднак арганізацыйныя пытанні ўскладняюць яе падрыхтоўку.
Пакуль таксама невядома, ці будуць перамовы адбывацца непасрэдна ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі Мар-а-Лага, ці ў іншым месцы непадалёк ад яе. У Белым доме гэтыя паведамленні афіцыйна не каментавалі.