Рубель здаў
- 6.02.2026, 13:10
Еўра і долар растуць.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лютага долар падаражэў на 0,23% — да 2,8683 рубля.
Еўра вырас на 0,5% — да 3,3902 рубля.
Расійскі рубель патаннеў на 0,28% — да 3,7319 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань вырас на 0,64% — да 4,1407 рубля за 10 юаняў.