BE RU EN

Беларускаму хакеісту ў матчы НХЛ выбілі чатыры зубы

  • 6.02.2026, 13:52

Суддзі палічылі гэта сутыкненне гульнявым момантам.

Беларускі нападнік канадскага хакейнага клуба «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у гульні супраць «Эдмантана».

На хатняй арэне «Калгары» ў чэмпіянаце НХЛ перамог «Эдмантан» з лікам 4:3.

У другім перыядзе Шаранговіч у барацьбе за шайбу сутыкнуўся з нападнікам «Эдмантана» Леонам Драйзайтлем. Ягор упаў і не адразу змог падняцца з лёду, а тым часам Драйзайтль забіў гол. Суддзі палічылі гэта сутыкненне гульнявым момантам і парушэння правілаў не зафіксавалі.

Апошнія навіны