BE RU EN

СМІ: У намесніка начальніка ГРУ Мінабароны РФ страляла жанчына

  • 6.02.2026, 13:54

На генерал-лейтэнанта напалі пры выхадзе з кватэры.

У Маскве здзейснены замах на генерал-лейтэнанта Уладзіміра Аляксеева, першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі (ваенная выведка, вядомая як ГРУ).

Як паведамілі расійскія сілавікі — крыніцы «Ъ», напад адбыўся каля сямі гадзін раніцы. Расійскі генерал кіраваўся на працу, унізе яго чакала службовая машына з кіроўцам.

На пляцоўцы Аляксееў сутыкнуўся з невядомым, які, паводле папярэдніх звестак, трапіў у дом, выдаючы сябе за кур’ера ежы. Злачынца, якім, паводле адной з версій, магла быць жанчына, параніў генерала ў руку і нагу, а калі той спрабаваў адабраць у яго пісталет, яшчэ і ў грудзі.

Аляксеева шпіталізавалі (у цяжкім стане.

Апошнія навіны