Польская чыгунка абвяргае чуткі пра аднаўленне чыгуначнага паведамлення з Беларуссю
- 6.02.2026, 18:01
Пасажырскія цягнікі паміж дзвюма краінамі не ходзяць з 2020 года.
Польская чыгунка не плануе аднаўляць пасажырскае паведамленне з Беларуссю з 1 красавіка. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе прэс-службы Польскай чыгункі PKP, які атрымала «Еўрарадыё».
«У Польскія чыгуначныя лініі не паступала ніякіх заяў або запытаў з боку перавозчыкаў. З 1 красавіка чыгуначнае паведамленне з Беларуссю не плануецца», — гаворыцца ў адказе Ганны Знаеўскай-Паўлюк.
Раней у СМІ з'явілася непацверджаная інфармацыя, нібыта пасажырскае паведамленне паміж Польшчай і Беларуссю адновіцца з 1 красавіка 2026 года. Пасажырскія цягнікі паміж дзвюма краінамі не ходзяць з 2020 года. Спачатку на гэта паўплывала пандэмія кавіду, а потым — санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і мігранцкі крызіс на мяжы.
Рух грузавых цягнікоў паміж Беларуссю і Польшчай працягваецца.