BE RU EN

Санду адмовілася ад намінацыі на Нобелеўскую прэмію міру

  • 6.02.2026, 21:06

Пры чым тут Украіна?

Прэзідэнтка Малдовы Маія Санду заявіла, што выступае супраць сваёй намінацыі на Нобелеўскую прэмію міру, бо ёсць больш вартыя кандыдаты — украінскія палонныя.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на тэлеканал TV8.

«Я, вядома, цаню гэта і ўдзячная за тое, што людзі сочаць за нашай краінай, што цэняць нашу смеласць і стойкасць, але на гэтую прэмію намінавана шмат людзей. Сёння я глядзела на [палонных] украінцаў, якія вярнуліся дадому з Расіі, і гэта людзі, якія сапраўды заслугоўваюць прэміі міру», - сказала яна.

Санду падкрэсліла, што менавіта ўкраінцы насамрэч ахвяруюць сабой дзеля міру і бяспекі ва Украіне і краінах ЕС, таму, лічыць яна, яны найбольш дастойныя ўзнагароды.

«Але перадусім яны заслугоўваюць міру, і мы спадзяёмся, што ён настане як мага хутчэй», - падкрэсліла яна.

Што папярэднічала

У панядзелак, 2 лютага, дэпутат парламента Нарвегіі і лідар Партыі зялёных Арыльд Хермстад выступіў з прапановай намінаваць Санду на Нобелеўскую прэмію. Ён растлумачыў сваё рашэнне тым, што прэзідэнтка Малдовы адыгрывала «актыўную ролю ў абароне дэмакратыі, вяршэнства права і міру ў краіне».

Паводле слоў Хермстада, Санду знаходзіцца «на перадавой у абароне дэмакратыі ў Еўропе» і супрацьдзейнічае пастаянным спробам РФ «дэстабілізаваць былыя савецкія дзяржавы».

Апошнія навіны