Расія страціла палову нафтагазавых даходаў бюджэту
- 7.02.2026, 1:30
Індыя сыходзіць, а цэны падаюць.
Расійскі Цэнтрабанк паведаміў пра рэзкае падзенне нафтагазавых паступленняў у студзені 2026 года да 393,3 мільярда рублёў. Гэта на 50,2% ніжэй за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе dialog.ua.
Бягучы паказчык — мінімальны з лета 2020 года. Асноўнай прычынай зніжэння аналітыкі называюць падзенне цэн на нафту і рашэнне Індыі скараціць закупкі нафты ў РФ.
Сітуацыю пракаментаваў аналітык Яўген Істрэбін. Ён звярнуў увагу на тое, што разам з нафтагазавымі паступленнямі ў РФ абваліўся і НДПІ — падатак на здабычу карысных выкапняў. Гэты паказчык прадэманстраваў падзенне на 58%.
— Гэта крытычна для бюджэту, бо гэты падатак з'яўляецца базавай крыніцай даходаў, — распавёў эксперт.
Ён таксама падкрэсліў, што бюджэт РФ звёрстаны з цаной у $59 за барэль, а курс рубля прагназаваўся на ўзроўні 92. Фактычна паказчыкі аказаліся значна ніжэй за гэтыя базавыя значэнні.
Мінфін РФ ужо актыўна выкарыстоўвае Фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) для кампенсацыі дэфіцыту. У студзені з ФНБ было знята 192,1 мільярда рублёў, а ў лютым плануецца дадаткова 226,8 мільярда. Такім чынам, за два месяцы агульны аб'ём зняцця сродкаў перавысіць 419 мільярдаў рублёў — амаль паўтрыльёна.