У Беларусі прадаюць банкноту, якую раней многія хацелі мець у кашальку
- 7.02.2026, 17:52
Пяць мільёнаў з мінулага.
У Беларусі прадаюць банкноту ў 5 млн рублёў ўзору 1999 года. Аб'ява апублікавана на сайце Ay.by. Калекцыйны сувенір каштуе значна больш, чым яго намінал у пераліку на новыя грошы, піша «Зеркало».
Банкнота ў 5 000 000 рублёў 1999 года, як пазначана ў аб'яве, ніколі не была ў абарачэнні. Калекцыянеры адносяць такія грошы да катэгорыі Uncirculated (UNC). Серыя банкноты — АК.
За валюту, якая выйшла з абарачэння 20 гадоў таму, просяць 1200 рублёў. Гэта грошы 1999 года, то бок выпушчаныя да дзвюх дэнамінацый (2000 і 2016 гадоў). У сучасных грошах гэта 50 капеек.