«Нептуны» і «Хаймарсы» апусцілі ў цемру дзве вобласці Расіі
- 8.02.2026, 9:22
Прапалі таксама цеплазабеспячэнне, інтэрнэт і сувязь.
Сілы абароны Украіны нанеслі новы ўдар па варожых аб’ектах на тэрыторыі Расіі. У суботу ўвечары ў Белгарадзе зноў адбылося маштабнае адключэнне электрычнасці, паведамляе «Дыялог.UA».
Тэлеграм-канал ASTRA паведамляе, што ў чарговы раз трапіла пад ракетную атаку газатурбінная цеплаэлектрацэнтраль «Луч».
Відэа прылётаў першымі апублікавалі белгарадскія паблікі. Паводле высноў аналізу ASTRA, яно было знята ў 500 метрах ад згаданай ЦЭЦ. Пасля удараў у Белгарадзе і бліжэйшых пасёлках адключылася электрычнасць.
Відэа і фота, на якіх зафіксавана адсутнасць святла ў дамах і іншых будынках, актыўна распаўсюджваюцца ў сацсетках.
«У рэстаране «Сасноўка лофт» нашы чытачы засталіся без святла падчас святкавання дня нараджэння», — піша адзін з паблікаў і публікуе фота адсутнасці святла ў рэстаране.
Тым часам белгарадскія ўлады сцвярджаюць, што гэта ўжо другі абстрэл Белгарада за дзень. У горадзе знікла не толькі электрычнасць, але і цеплазабеспячэнне. Мясцовыя жыхары, са свайго боку, дадаюць, што таксама назіраюцца перабоі з інтэрнэтам і часткова са сувяззю.
Паралельна ў суботу ўвечары паведамляецца і пра ракетную атаку на энергетычныя аб’екты ў Бранскай вобласці. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдары «Нептунамі» і «Хаймарсамі».
«У выніку атакі ў сямі муніцыпальных утварэннях парушана энергазабеспячэнне», — паведаміў бранскі губернатар Аляксандр Багамаз.