«У адным з дамоў унутры адбываецца проста дзіч»
- 8.02.2026, 9:40
Мінчанка, якая жыве на адным з галоўных праспектаў, паказала шакавальныя кадры.
Мінчанка, якая жыве на адным са сталічных праспектаў, паскардзілася на тое, як выглядае яе пад'езд «пасля капрамонту, які скончыўся ў ліпені». Пра гэта яна зрабіла пост у Threads — у каментарыях жахнуліся, піша «Зеркало».
«Вось глядзіш на гэтыя дамы на праспекце і думаеш, якія ж прыгожыя і як тут крута жыць. Толькі праўда ўся ў тым, што ўнутры пастаянна адбываецца проста дзіч. Дом пасля капрамонту, які скончыўся ў ліпені [2025 года]. Трубы рве ўжо не першы раз пасля гэтага. Сёння ўвогуле ў нас басейн, прыязджайце на гарачыя ванны», — напісала жыхарка дома.
У апублікаваным відэа бачна, як адна з лесвічных пляцовак дома цалкам залітая вадой — прайсці там немагчыма. У той жа час з пралётаў, размешчаных вышэй, і з перакрыццяў на столі вада цячэ струменем — нават не капае.
Пра які менавіта праспект і дом ідзе гаворка, мінчанка не ўдакладніла. Аднак, зважаючы на яе іншыя фота ў допісе, у каментарыях выказалі здагадку, што гэта дамы каля станцыі метро «Усход», насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.
«Які жах…» — напісала адна з карыстальніц Threads і паспачувала мінчанцы. Але не ўсе, хто звярнуў увагу на крык душы мінчанкі, здзівіліся такому становішчу спраў. Іншая каментатарка адзначыла, што «сярод элітных сталінак на праспекце, у самым сэрцы Мінска, таксама вельмі мала дагледжаных і акуратных пад'ездаў, насамрэч».
Знайшліся і жартаўнікі, якія напісалі: «Фальшыўка, зробленая ў Польшчы?!» Магчыма, гэта адсылка да нядаўніх старанняў прапагандыста Грыгорыя Азарэнкі, які заявіў, што скаргі на несвоечасовае ўключэнне вулічных ліхтароў у Мінску — гэта выдумкі беларусаў, якія выехалі. Тым часам існаванне праблем з асвятленнем прызналі нават чыноўнікі.