Прэм'ер Чэхіі агаломшыў заявай пра «зрыў міру з Расіяй» у 2022 годзе
- 8.02.2026, 10:29
Прагучалі гучныя «абвінавачанні».
Прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў пра страчаны шанец на мір паміж Расіяй і Украінай у 2022 годзе з-за вонкавага ўмяшання.
Такую заяву Андрэй Бабіш зрабіў у эфіры TN.cz.
Паводле слоў прэм'ера, у красавіку 2022 года Кіеў і Масква былі максімальна блізкія да заключэння мірнага пагаднення, аднак гэты працэс, паводле сцвярджэння Бабіша, быў сарваны пасля «ўмяшання заходніх партнёраў Украіны».
Андрэй Бабіш наўпрост абвінаваціў тагачаснага кіраўніка ўрада Вялікабрытаніі Барыса Джонсана у тым, што перамовы не былі даведзены да завяршэння.
Як сцвярджае Бабіш, пасля візіту Барыса Джонсана ва Украіну працэс перамоваў быў сарваны, а шанец на хуткае завяршэнне вайны — страчаны.
Чэшскі прэм'ер таксама адзначыў, што цяпер дыпламатычныя намаганні па спыненні вайны зноў актывізаваліся. У той жа час палітык перакананы, што Еўропа самастойна не здольная спыніць вайну. Ключавым гульцом у дасягненні міру ён называе Дональда Трампа.
«Перамовы інтэнсіўныя. Складаецца ўражанне, што яны набліжаюцца да нейкага доўгатэрміновага рашэння — спынення вайны і стварэння стабільных гарантый бяспекі для Украіны. Але Еўропа не зможа гэтага зрабіць без Дональда Трампа», — заявіў Бабіш.
Што прапануе Чэхія
Асобна кіраўнік урада Чэхіі заклікаў еўрапейскія краіны аднавіць прамы дыялог з Расіяй, лічачы гэта неабходнай умовай для дасягнення спынення агню. Паводле яго слоў, перамовы з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным маглі б весці лідары ключавых еўрапейскіх дзяржаў.
Прэм'ер Чэхіі сфарміраваў спіс лідараў, якія маглі б сесці за стол перамоваў з Крамлём:
Фрыдрых Мерц (канцлер Германіі);
Эманюэль Макрон (прэзідэнт Францыі);
Кір Стармер (прэм'ер Вялікабрытаніі);
Джорджа Мелоні (прэм'ер Італіі).