Портнікаў раскрыў сакрэт Трампа, які тлумачыць яго «асаблівае стаўленне» да Пуціна
- 8.02.2026, 11:46
Крэмль ужывае два падыходы на перамовах з Уіткофам і Кушнерам.
Журналіст Віталь Портнікаў лічыць, што прэзідэнт ЗША баіцца раззлаваць Пуціна, бо той можа ўжыць ядзерную зброю.
Не самога Пуціна, а ядзернай вайны баіцца Трамп, які ўсімі сіламі спрабуе гэтага пазбегнуць, паведаміў Віталь Портнікаў.
Менавіта гэты страх Трампа можа выкарыстаць у сваіх мэтах кіраўнік Крэмля, калі будзе прымаць рашэнне аб нападзе на краіны НАТА, спадзеючыся, што ЗША не будуць ўмешвацца ў падобны ваенны канфлікт.
Сваю думку пра лаяльнасць Трампа да Пуціна палітычны аналітык агучыў у эфіры тэлеканала «Еспресо ТВ» на YouTube.
«Я лічу, што, калі ў Расіі сёння абмежаваны рэсурс, усе яе рэсурсы задзейнічаныя на ўкраінскім кірунку, то мне не вельмі зразумела, адкуль яна возьме сілы, каб напасці на адну з краін НАТА, і галоўнае — наколькі ў Расіі пралічваюць наступствы такога нападу, таму што, калі ўкраінцы адбіваюцца ад Расіі тым узбраеннем, якое прадастаўляюць заходнія краіны, то відавочна, што тут будуць зусім іншыя размовы пра зброю. Тут не выключаюцца ўдары па расійскіх стратэгічных аб'ектах ужо заходнімі краінамі, а гэта ўжо будзе дальнабойная зброя», — патлумачыў публіцыст.
Пры гэтым Портнікаў адзначыў: «У Расіі можа быць спакуса зусім іншага тыпу. Яны могуць лічыць, што Трамп у любым выпадку будзе ўхіляцца ад вялікага канфлікту. Ён будзе лічыць, што любы рэзкі крок у бок Расіі можа прывесці да ядзернага канфлікту, і таму трэба быць асцярожным. Вы ж чулі, як ён на гэтым тыдні якраз сказаў, што ён фактычна спыніў ядзерную вайну паміж Расіяй і Украінай? Якая можа быць ядзерная вайна паміж Расіяй і Украінай, калі ў Украіны няма ядзернай зброі?».
«Магчыма, прэзідэнт ЗША меў на ўвазе, што Расія магла ўжыць ядзерную зброю. Тады наступствы такога прымянення былі б абсалютна непрадказальныя. Значыць, гэты страх існуе, і Пуцін, у прынцыпе, «гандлюе страхам». Калі ідуць перамовы з Уіткофам, з Кушнерам, то ўжываюцца два падыходы, абсалютна чэкісцкія. З аднаго боку — спакусы (пайдзіце з намі на супрацоўніцтва, мы вам знойдзем добры даход, а калі вы не будзеце з намі супрацоўнічаць, то мы вас проста расстраляем або пакалечым). У прынцыпе, з Трампам, Уіткофам і Кушнерам ідзе роўна такая размова», — выказаў здагадку журналіст.