BE RU EN

Генеральны дырэктар уплывовай амерыканскай газеты The Washington Post сышоў у адстаўку

  • 8.02.2026, 12:20

Выданне днямі звольніла 30% сваіх супрацоўнікаў.

Глава газеты The Washington Post Уільям Льюіс сыходзіць у адстаўку на фоне таго, што выданне днямі звольніла 30% сваіх супрацоўнікаў. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміў кіраўнік бюро WP у Белым доме Мэт Вайзер, піша УНН.

Ён прымацаваў да свайго паведамлення скрыншот ліста Льюіса супрацоўнікам.

«Пасля двух гадоў пераўтварэнняў у The Washington Post цяпер для мяне прыйшоў час сыходзіць. Хачу падзякаваць Джэфу Безасу за яго падтрымку і кіраўніцтва на працягу ўсяго майго тэрміну на пасадзе генеральнага дырэктара і выдаўца. Гэта ўстанова не магла б мець лепшага ўладальніка», — гаворыцца ў паведамленні.

Уільям Льюіс дадаў, што за час ягонага знаходжання на пасадзе былі прынятыя «складаныя рашэнні», каб забяспечыць устойлівую будучыню The Washington Post, каб выданне, паводле слоў чыноўніка, яшчэ многа гадоў запар штодня публікавала «высокаякасныя непрадузятыя навіны для мільёнаў спажыўцоў».

Раней The Washington Post абвясціла пра звальненне каля 30% супрацоўнікаў, уключна з сотнямі журналістаў, праз значныя страты. Выданне сканцэнтруецца на нацыянальных навінах, палітыцы, бізнесе і ахове здароўя, закрываючы спартыўны, кніжны і мясцовы раздзелы.

Апошнія навіны