У Мінску расце ўзровень захворвальнасці ВРІ
- 8.02.2026, 14:20
Стала вядома, калі эпідэмія дасягне піку.
У Мінску расце ўзровень захворвальнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, расказала намесніца галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.
З канца мінулага месяца паказчыкі захворвальнасці выраслі на 23%. Пік прыпадзе на другую палову лютага.
Зафіксаваная на гэты час колькасць пацыентаў з ВРІ не вышэйшая, чым штогод у гэты перыяд. Больш за палову хворых — гэта дзеці, якія ходзяць у школы і дзіцячыя сады.