Двайчы чэмпіёнка свету Ліндсі Вонн моцна ўпала падчас спуску на Алімпіядзе
- 8.02.2026, 15:25
Амерыканскую гарналыжніцу эвакуявалі на верталёце.
Двайчы чэмпіёнка свету Ліндсі Вонн не змагла завяршыць сваё выступленне ў хуткасным спуску на Алімпійскіх гульнях у Мілане (Італія).
41-гадовая амерыканская гарналыжніца моцна ўпала на пачатку трасы і скончыла спуск без выніку.
Спаборніцтвы былі перапыненыя. Амерыканка не змагла самастойна падняцца са снегу, ёй аказвалі дапамогу на трасе.
У трансляцыі было чутна, як Вонн крычала ад болю.
Спартсменку эвакуявалі на верталёце.
Зазначым, што Вонн выйшла на старт з разарванай крыжападобнай звязкай калена.