BE RU EN

Памёр епіскап Казімір Вялікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі

  • 8.02.2026, 15:40

Яму было 80 гадоў.

8 лютага адышоў у вечнасць епіскап Казімір Вялікаселец, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, паведамляе Katolik.life.

Па інфармацыі вернікаў, раніцай у гэты дзень ён яшчэ служыў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле.

Затым яму стала дрэнна, іерарха даставілі ў рэанімацыю, але неўзабаве ён адышоў у вечнасць.

Епіскапу Казіміру было 80 гадоў, свой апошні дзень нараджэння ён адзначаў 5 мая 2025 года. Ён быў найстарэйшым каталіцкім епіскапам Беларусі.

Апошнія навіны