«Расію падзеляць на сферы ўплыву»
- 8.02.2026, 15:50
Эксперт назваў нечаканы спосаб завяршэння вайны ва Украіне.
Найлепшае, што цяпер можна зрабіць для завяршэння вайны ва Украіне і абароны Еўропы ад магчымага нападу — падзяліць Расію на сферы ўплыву паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі Амерыкі, — выказаў меркаванне ваенны эксперт, баец Тэрытарыяльнай абароны Украіны Аляксандр Мусіенка.
Узніклай ідэяй ваенны эксперт падзяліўся з гледачамі свайго YouTube-канала.
«Амерыканцам трэба дамаўляцца з Кітаем аб адзіна правільным рашэнні — падзеле Расіі на сферы ўплыву. Пуцін жа пачаў злачынную вайну. Пуцін хоча вярнуць свет да ўрэгулявання пытанняў паводле паняццяў пазапрошлага стагоддзя — дык ён іх і можа атрымаць. Ён пра гэта не задумваецца, здзяйсняючы свае стратэгічна памылковыя крокі, а падзел Расіі паміж сферамі ўплыву — гэта выхад. Гэта выхад. Гэта спыніла б вайну і гарантавала б бяспеку для Еўропы, як і моцная Украіна», — раскрыў сутнасць сваёй прапановы баец ТрО ВСУ.
Таксама Мусіенка агучыў навіну з Расіі: «Напрыканцы хачу сказаць, што расіяне нібыта затрымалі кілераў, якія здзейснілі замах на намесніка начальніка расійскага ГРУ Аляксеева. Нагадаю, што гэты замах адбыўся 6 лютага ў Маскве. У Аляксеева стралялі ў спіну ў яго доме на Вялікаламскім шасэ а сёмай раніцы, калі ён ішоў на працу. Дарэчы, ён змагаўся з кілерам, і гэта, як кажуць расійскія спецслужбы, уратавала яму жыццё, і цяпер ён нібыта яшчэ жывы».
«Аднаго з кілераў затрымалі ў Абу-Дабі. Ён грамадзянін Расіі. Ёсць яшчэ адзін грамадзянін Расіі. Як вы думаеце, куды ўцякла яшчэ адна грамадзянка Расіі, паводле версіі расійскіх спецслужбаў? Вядома ж, ва Украіну. Расіяне шукаюць след украінскіх спецслужбаў, якога тут няма, бо нам цяпер не было выгадна гэта рабіць, а выгадна было расіянам, таму што яны пазбавіліся таго, хто прыкрываў Прыгожына, хто вельмі шмат ведаў, правялі ўнутраныя разборкі і зачысткі ад няўгодных», — патлумачыў ваенны эксперт.