BE RU EN

Былая жонка расійскага мільярдэра здзейсніла самагубства ў ІЧУ

  • 8.02.2026, 20:55

Яна пакінула запіску, у якой вінаваціць у тым, што адбылося, свайго былога мужа.

У ізалятары часовага ўтрымання горада Істра звяла рахункі з жыццём 32‑гадовая Алія Галіцкая — былая жонка экс-топ-мэнэджара «Альфа-банка» і заснавальніка венчурнага фонду Almaz Capital Аляксандра Галіцкага.

Трагедыя адбылася праз суткі пасля таго, як суд арыштаваў яе па абвінавачанні ў вымаганні каласальнай сумы ў былога мужа.

Як паведаміла праваабаронца Ева Меркачова, Алія знаходзілася ў камеры ІЧУ адна. Жанчына пакінула перадсмяротную запіску, у якой наўпрост абвінаваціла ў сваёй смерці былога мужа-мільярдэра.

Канфлікт паміж былымі мужам і жонкай набыў драматычны характар пасля іх разводу ў сакавіку 2025 года. Заяўлялася, што Алія патрабавала ў Галіцкага 150 мільёнаў долараў, пагражаючы апублікаваць кампрамат на бізнесмена. У выніку яе змясцілі ў ІЧУ.

У пары засталіся дзве дачкі. «Не ведаю, як ён будзе з гэтым жыць, як растлумачыць дзіцяці, чаму ягоная маці апынулася пад вартай, а потым там звяла рахункі з жыццём», — напісала праваабаронца Ева Меркачова.

Аляксандр Галіцкі вядомы як буйны гулец на рынку венчурных інвестыцый і былы член савета дырэктараў «Альфа-банка», які пакінуў пасаду ў 2022 годзе пасля ўвядзення санкцый супраць Міхаіла Фрыдмана і Пятра Авена.

Апошнія навіны