Зборная Балгарыі заваявала першую за 20 гадоў медаль зімовых Алімпійскіх гульняў
- 8.02.2026, 18:12
Бронзавую медаль заваяваў сноўбордыст Тарвел Замфіраў.
Аўстрыйскі сноўбордыст Бенджамін Карл заваяваў золата Алімпіяды ў паралельным гіганцкім слаломе. Ён другі раз стаў пераможцам Гульняў — у 2022 годзе спартсмен узяў медаль найвышэйшага гатунку ў той жа дысцыпліне.
У фінале 40-гадовы аўстрыец на 0,19 секунды апярэдзіў Кіма Сан Кюма з Паўднёвай Карэі. Бронзавым прызёрам стаў балгарын Тарвел Замфіраў. Ён заваяваў для сваёй краіны першую з 2006 года медаль зімовых Гульняў — тады срэбра ў шорт-трэку выйграла Яўгенія Раданова. У малым фінале Замфіраў апярэдзіў славенскага сноўбордыста Ціма Мастнака.
Алімпійскай чэмпіёнкай сярод жанчын стала чэшка Зузана Мадэрава, якая аказалася хутчэй за аўстрыйскую спартсменку Сабіну Пайер на 0,83 секунды. Трэцяе месца заняла італьянка Люцыя Далмасо. Яна апярэдзіла сваю суайчынніцу Элізу Каффонт.