BE RU EN

Зяленскі патлумачыў мэту ўдараў па энергетыцы Расіі

  • 8.02.2026, 18:15

Таксама прэзідэнт Украіны патлумачыў мэту расійскіх удараў па ўкраінскай энергетыцы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна не павінна выбіраць, біць па ваенных мэтах РФ ці па энергетыцы. Прычына ў тым, што Масква ўкладае грошы ад продажу энергарэсурсаў у зброю.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Зяленскі сказаў падчас зносін з выкладчыкамі і студэнтамі Кіеўскага авіяцыйнага інстытута.

У прэзідэнта спыталі, ці хапае ў Украіны рэсурсу, каб траціць яго на атакі па энергетыцы ворага, а не па ваенных мэтах. На гэта кіраўнік дзяржавы адказаў наступнае:

«Мы не павінны выбіраць, б'ём па ваеннай мэце ці па энергетыцы. Ён прадае гэтую энергетыку. Ён (кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін — рэд.) прадае нафту. Дык гэта энергетыка ці гэта ваенная мэта? Шчыра — тое самае. Ён прадае нафту, бярэ грошы, укладвае ў зброю. Гэтаю зброяй забівае ўкраінцаў», — растлумачыў Зяленскі.

Ён дадаў, што ў украінцаў у гэтым выпадку ёсць два шляхі — будаваць уласную зброю, а таксама наносіць удары па зброі РФ альбо па крыніцы нарошчвання і паходжання грошай Крамля.

«Крыніца — гэта ў іх энергетыка. Вось што адбываецца. Тут нельга выбіраць — ці ваенная мэта. Усё гэта для нас — законныя мэты нумар адзін... нумар два. І хто да нас мог такое зрабіць з расейцамі? Ніхто», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Зяленскі патлумачыў мэту расійскіх удараў па ўкраінскай энергетыцы. Ён адзначыў, што калі РФ не можа зламаць вайскоўца, тады вораг б'е ў глыбіню, каб зламаць грамадзянскага, бо грамадзянскіх значна больш.

«То-бок, каб зламаць армію, трэба зламаць грамадзянскіх. Каб быў хаос у грамадзянскай супольнасці», — дадаў ён.

Апошнія навіны