Індыя затрымала тры танкеры за кантрабанду нафты
- 8.02.2026, 19:22
Яны знаходзіліся пад санкцыямі ЗША.
Улады Індыі паведамілі пра затрыманне ў межах выключнай эканамічнай зоны трох нафтавых танкераў, якія з 2025 года знаходзіліся пад санкцыямі ЗША за незаконную перавозку нафты. Як паведамляе Times of India, затрыманыя танкеры былі часткай міжнароднай схемы кантрабанды нафты з выкарыстаннем перавалкі вантажоў у адкрытым моры.
У Берагавай ахове Індыі паведамілі, што затрыманыя судны часта змянялі рэгістрацыйныя дадзеныя. Кантрабандай нафты з краін, дзе ідуць ваенныя канфлікты, і яе перавалкай у адкрытым моры кіравала «сетка куратараў», якая базуецца ў розных краінах.
Пасля затрымання судны былі суправаджаныя ў порт Мумбаі для далейшых праверак і перадачы справы праваахоўным органам. Сэрвіс адсочвання суднаў TankerTrackers адзначае, што затрыманыя танкеры называюцца Al Jafzia, Asphalt Star і Stellar Ruby. Яны хадзілі пад сцягамі Нікарагуа, Малі і Ірана. На пачатку лютага Малайзія затрымала два танкеры, падазраваныя ў незаконнай перавозцы нафты. Краіна канфіскавала нафту на суму больш за $129,9 млн.