The Atlantic: Башар Асад праводзіў апошнія дні пры ўладзе, гуляючы ў мабільныя гульні
- 8.02.2026, 21:08
Сірыйскі дыктатар ігнараваў прапановы аб дапамозе.
Былы кіраўнік Сірыі Башар Асад у апошнія дні перад падзеннем рэжыму ігнараваў прапановы аб дапамозе з боку «саюзнікаў» і забаўляўся гульнямі. Пра гэта піша часопіс The Atlantic.
Паводле звестак аўтара артыкула Роберта Уорта, які пагутарыў з афіцэрамі і пастаяннымі гасцямі прэзідэнцкага палаца ў Дамаску і склаў карціну апошніх тыдняў Асада на пасадзе кіраўніка Сірыі, дыктатар не рабіў спроб наладзіць сітуацыю ў краіне і захаваць уладу, нягледзячы на тое, што яму прапаноўвалі дапамогу з Расіі, Турцыі і Ірана.
Паводле суразмоўцаў, Асад нават не адказваў на званкі, аддаючы перавагу гуляць у гульні на сваім тэлефоне.
Рэжым Асада быў зрынуты ў снежні 2024 года, калі антыўрадавыя сілы імкліва захапілі Алепа, а затым і Дамаск.