ЗСУ вызвалілі пасёлак у Запарожскай вобласці
- 8.02.2026, 21:44
Відэа.
Сілы абароны ачысцілі ад расіян населены пункт Цярноватае, што знаходзіцца ў Запарожскай вобласці. Пасёлак знаходзіцца пад кантролем Украіны.
Аб гэтым паведамляе Telegram кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэя Каваленкі.
У сваім канале ён апублікаваў відэа, на якім воіны ЗСУ знаходзяцца каля стэлы з назвай пасёлка, трымаюць у руках сцяг Украіны і заявілі наступнае:
«Расіяне часам выкладваюць у сетку свае... так званыя перамогі на гадзіну... Мы знаходзімся ў Цярноватым і робім сваю справу. Цярноватае — наша, украінскае», — сказаў вайсковец, дадаўшы, каб расіяне здаваліся ў палон.