Найважнейшая дата для Трампа
- Вадзім Дзянісенка
- 9.02.2026, 10:06
Чаму прэзідэнт ЗША хоча завяршыць вайну да ліпеня.
Чаму для Украіны крытычна важна працягнуць малавыніковыя перамовы ў Абу-Дабі.
Пакуль перамовы ідуць пра ўсё, акрамя тэрыторый. І выйсці з іх — будзе азначаць стрэліць сабе ў нагу.
1. Лагіку перамоў мы можам звесці да формулы 19+1. Ёсць 20 пунктаў так званага мірнага плану, і іх падзялілі на 19 (усё) і адзін (тэрыторыі). Дарэчы, дакладна такая ж логіка была ў перамовах Украіна – ЗША. І цяпер ідуць перамовы пра гэтыя ўмоўныя 19 пунктаў.
2. Пуцін, як мы ўсе разумеем, не хоча выніковых перамоў, але яго так ці інакш уцягнулі ў гэтую гульню. І ён будзе вымушаны на першых этапах дэманстраваць канструктыў. Першы вынік гэтага канструктыву — вызваленне палонных. Без гэтых перамоў вызваленне магло б і не адбыцца.
3. Я паўтару тое, што казаў шмат разоў: лагіка Пуціна — цягнуць час і не пасварыцца з Трампам. Менавіта таму першы этап гэтых перамоў (першыя пару месяцаў) у цэлым будзе канструктыўным. Далей усё будзе залежаць перадусім ад знешняга ціску на РФ. Што такое знешні ціск?
Гэта:
рэальныя абмежаванні танкернага флоту;
нізкая цана на нафту, і ў сувязі з гэтым вельмі важна сачыць за тым, як і што ЗША будуць рабіць у Іране (апошнія званкі Трамп – Сі і Сі – Пуцін, падобна, былі менавіта пра гэта);
перамовы ЗША – Кітай. Хаця на апошнія я ўскладаю ўсё менш надзей па адной простай прычыне: мы страцілі год, які можна было б патраціць на наладжванне адносінаў з Кітаем. І цяпер усе надзеі, што ўкраінскае пытанне ўзнімуць за нас і без нас.
4. Што да часавых рамак, дык тут я цалкам згодны з Юліяй Забелінай: для Трампа надзвычай важна скончыць усё гэта ў ліпені, хоць крытычнай кропкай з'яўляецца 1 кастрычніка — месяц да выбараў. Пры гэтым у нас многія робяць стаўку на змены ў раскладах у Кангрэсе і многія лічаць, што пасля таго як дэмакраты (тэарэтычна) атрымаюць большасць у Кангрэсе, нешта кардынальна зменіцца ў нашым пытанні. На мой погляд, пакуль гэта выглядае як мінімум дзіўна. Шмат што можа змяніцца для ЕС — і то не факт, — але для нас гэта наўрад ці будзе кардынальнай зменай.
5. На жаль, у нас няма іншых варыянтаў, акрамя як ісці ў гэтыя перамовы. І галоўная задача цяпер, як бы гэта ні гучала дзіўна, — рабіць усё ад сябе залежнае, каб расіяне былі вымушаныя ісці на дыялог. Пакуль гэта галоўная стратэгія, альтэрнатывы якой проста няма.
Вадзім Дзянісенка, «Фэйсбук» .