ЗСУ ліквідавалі расійскага кікбаксёра-акупанта
- 9.02.2026, 10:43
Аляксей Напілаў быў майстрам спорту.
Сілы абароны Украіны ліквідавалі расійскага акупанта Аляксея Напілава. Пра гэта паведамляе «Главком».
Напілаў быў майстрам спорту Расіі па кікбоксінгу.
Расійскія прапагандысты не паведамляюць пра дату і падрабязнасці ліквідацыі Напілава.
Развітанне з ліквідаваным акупантам адбылося 8 лютага 2026 года ў Ніжнім Ноўгарадзе.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, ЗСУ ліквідавалі вядомага расійскага акцёра.