BE RU EN

Польшча заявіла пра парушэнне паветранай прасторы

  • 9.02.2026, 10:49

Зноў атака метэазондаў.

У ноч на 9 лютага 2026 года вайсковыя радыёлакацыйныя сістэмы зафіксавалі чарговае пранікненне ў паветраную прастору Польшчы аб’ектаў, падобных да метэазондаў. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных Сіл Польшчы.

«Аб’екты аператыўна ідэнтыфікаваліся і знаходзіліся пад пастаянным кантролем вайсковых сістэм разведкі. Сітуацыя была цалкам кіраванай і не стварала пагрозы бяспецы паветранага руху або грамадзянам Рэспублікі Польшча», — піша Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных Сіл Польшчы.

Падкрэсліваецца, што польскія вайскоўцы супрацоўнічаюць са службамі, адказнымі за бяспеку дзяржавы, і перадаюць інфармацыю, якая дазваляе даволі хутка рэагаваць, у тым ліку затрымліваць людзей, падазраваных у датычнасці да гэтых інцыдэнтаў.

У паведамленні не ўдакладняецца, адкуль прыляцелі аб’екты, падобныя да метэазондаў, аднак падобнае ўжо здаралася.

Апошнія навіны