Беларуска прынесла ў абменнік $50, якія прывезла з Іспаніі
- 9.02.2026, 15:11
Супрацоўніца банка націснула трывожную кнопку.
Падробленую купюру наміналам у 50 долараў прынесла ў абменны пункт жыхарка Баранавіч, паведамілі ў прэс-службе МУС.
30-гадовая жанчына прыйшла ў банк і падала супрацоўніцы фінустановы банкноту. Купюра выклікала сумненні ў касіра, і супрацоўніца «націснула трывожную кнопку». Прыбылыя на месца аператыўнікі вылучылі грашовы знак і накіравалі яго на экспертызу.
Спецыялісты пацвердзілі: купюра ў 50 долараў — падробленая.
«Высветлілася, што грашовы знак жанчына атрымала, знаходзячыся на адпачынку ў Іспаніі. Пра тое, што грошы фальшывыя, яна не ведала», — паведамілі ў МУС.
Крымінальную справу за выкарыстанне падробкі ўзбудзілі ў дачыненні да неўстаноўленай асобы.