BE RU EN

На фронце ва Украіне ліквідаваны камандзір баявікоў «Абрэк»

  • 9.02.2026, 18:09

Яго асабіста ўзнагародзіў Пуцін.

На фронце ва Украіне ліквідаваны камандзір асобнага батальёна расійскіх баявікоў «АрБат» («Армянскі батальён») Айк Гаспарян з пазыўным «Абрэк». Гэта пацвердзіў незаконны «мэр» акупаванай Гарлаўкі Іван Прыходзька.

«Сёння пры выкананні баявога задання пал смерцю храбрых камандзір ОБСпН «АрБат» Айк «Абрэк», – напісаў ён у Telegram.

Расійскі паблік «Возмутитель спокойствия» паведамляе, што ў 2021 годзе Гаспарян быў асуджаны за разбой з ужываннем гвалту на сем гадоў калоніі. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ён быў удзельнікам ПВК «Вагнер».

Летам 2023 года ён стаў камандзірам «АрБата», які заключыў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. У тым жа годзе акупант быў узнагароджаны медалём «За адвагу» расійскім дыктатарам Пуціным.

Апошнія навіны