BE RU EN

У Беларусі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі

  • 9.02.2026, 15:55

У чым справа?

Жоўты ўзровень небяспекі з-за непагадзі абвясціў на 10 лютага Белгідрамет.

У аўторак на асобных участках дарог краіны захаваецца галалёдзіца. У начныя гадзіны месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе -25°С.

Паводле інфармацыі метэасэрвісу pogoda.by, 10 лютага будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Мінімальная тэмпература паветра ўначы −15…−21°С, месцамі паветра астыне да -25°С, па паўднёвым захадзе краіны −10…−14°С; максімальная ўдзень складзе ад -2°С на паўднёвым захадзе да -13°С на ўсходзе.

У ДАІ нагадалі, што ў маразы перад паездкай варта праверыць узровень астуджальнай вадкасці, зарад акумулятара, пераканацца ў спраўнасці сістэмы ацяплення салона. У ведамстве таксама раяць вадзіцелям браць з сабой зараджаны тэлефон, дадатковую батарэю, трос, лапату, правады для «прыкурвання». Пасля пачатку руху раяць не націскаць рэзка на «газ», даць аўтамабілю папрацаваць на невялікіх абаротах.

Апошнія навіны