Узброеныя Сілы Украіны нанеслі знішчальны ўдар па складзе РФ
- 9.02.2026, 15:59
Шэсць тысяч FPV-дронаў згарэлі адразу.
Сілы абароны Украіны паразілі склад боепрыпасаў і пункт кіравання праціўніка. Пацверджана знішчэнне складу БПЛА на тэрыторыі Расіі. Паводле папярэдніх звестак, згарэла каля 6 тысяч FPV-дронаў.
Як паведаміў Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны, у ноч на 9 лютага, у раёне горада Суджа Курскай вобласці РФ быў паражаны пункт кіравання падраздзялення паветрана-дэсантных войскаў праціўніка.
Таксама на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці, у раёне населенага пункта Новаалексееўка, паражаны склад боепрыпасаў ворага.
«Акрамя таго, паводле вынікаў папярэдніх удараў, у тым ліку па складу БПЛА ў раёне г. Растоў-на-Доне Растоўскай вобласці РФ, пацверджана знішчэнне трох кантэйнераў з FPV-дронамі і камплектуючымі. Паводле папярэдніх звестак, знішчана каля 6 тысяч FPV-дронаў. Зазналі пашкоджанняў таксама яшчэ некалькі кантэйнераў з беспілотнікамі», — гаворыцца ў паведамленні.