Чаргі на беларускай мяжы захоўваюцца пасля выходных
- 9.02.2026, 17:56
Якая сітуацыя ў пунктах пропуску?
Больш за 400 транспартных сродкаў чакаюць ўезду ў Еўразвяз пасля выходных. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 9 лютага.
Паводле звестак ДПК, ўезду ў Літву перад пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 300 фур. Сумежны бок за выходныя аформіў 18% фур ад нормы.
На польскім напрамку перад Баброўнікамі (Бераставіца) і Кукурыкамі (Казловічы) фіксуецца больш за 60 грузавых аўтамабіляў. З пятніцы супрацоўнікі польскіх памежных пераходаў прынялі на сваю тэрыторыю каля 40% транспарту ад нормы.
Вадзіцелі легкавых аўтамабіляў знаходзяцца ў чаканні толькі на ўезд у Польшчу перад Тэрэспалем (Брэст) — там сабралася 60 аўто. За выходныя польскі бок прапусціў з Беларусі 30% легкавікоў.