BE RU EN

НАТА запускае ваенную місію ў Арктыцы

  • 9.02.2026, 18:29

Аперацыя накіраваная на ўмацаванне ролі Альянсу ў рэгіёне.

НАТА на гэтым тыдні можа ўхваліць ваенную місію Arctic Sentry у Арктыцы, у прыватнасці ў Грэнландыі, каб узмацніць сваю ролю ў рэгіёне і знізіць напружанасць паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і еўрапейскімі саюзнікамі.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Рашэнне аб запуску місіі Альянсу ў Арктыцы можа быць прынята ўжо на гэтым тыдні падчас сустрэчы міністраў абароны НАТА ў Бруселі 12 лютага.

Раней ваенную місію Arctic Sentry («Арктычны вартаўнік») прапанавалі шэраг еўрапейскіх краін. Гэта адбылося ў перыяд абвастрэння адносін з ЗША, калі амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп настойваў на перадачы Грэнландыі пад кантроль Вашынгтона.

Апошнія навіны