Брэд Піт вернецца да сваёй культавай ролі
- 9.02.2026, 19:17
Акцёр згуляе персанажа з фільма Таранціна ў стужцы «Прыгоды Кліфа Бута».
Амерыканскі акцёр Брэд Піт вернецца да сваёй культавай ролі. Пра гэта паведаміла выданне Independent.
Ён паўторыць аскараносную ролю Кліфа Бута у новым фільме «Прыгоды Кліфа Бута» — працяг стужкі Квентына Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе», якая выйшла ў 2019 годзе.
Стрымінгавы сэрвіс Netflix паказаў тызер-трэйлер фільма падчас Супербоўла LX — вырашальнага матча Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША сезону 2025 года, які адбыўся 8 лютага 2026 года.
Афіцыйны тызер яшчэ не быў апублікаваны ў сеціве.
Рэжысёрам спін-офа стаў Дэвід Фінчэр, а Квентын Таранціна напісаў яго сцэнар.