Ва Украіне запусцяць адзін з любімых тэлеканалаў Трампа
- 9.02.2026, 21:18
Гаворка ідзе пра тэлеканал Newsmax.
Ва Украіне пачне вяшчанне амерыканскі тэлеканал Newsmax, які належыць медыяменеджару Крыстоферу Раддзі. Пра гэта паведамляецца на сайце канала.
У кампаніі ўдакладнілі, што тэлеканал заключыў ліцэнзійнае пагадненне аб запуску вяшчання ў краіне. Мяркуецца, што канал узначаліць журналістка Людміла Немыря, якая вядзе свой канал на хостынгу YouTube.
Newsmax лічыцца адным з любімых тэлеканалаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і адным з ключавых правых медыя ў ЗША. Чакаецца, што пасля пачатку працы тэлеканал забяспечыць паўнавартаснае вяшчанне.