BE RU EN

У Італіі адбылося «галівудскае» рабаванне інкасацыйнага фургона

  • 9.02.2026, 22:18

Відэафакт.

Восем узброеных рабаўнікоў падарвалі браняваны інкасацыйны фургон на адной з хуткасных трас у рэгіёне Апулія на поўдні Італіі.

Паводле ягоных звестак, зламыснікі выдалі сябе за паліцэйскіх і суправаджалі фургон на аўтамабілі з мігалкай. Потым яны перакрылі інкасатарам шлях і з дапамогай выбухоўкі падарвалі дзверы мікрааўтобуса.

На месца здарэння прыбылі карабінеры, пасля чаго паміж імі і рабаўнікамі адбылася перастрэлка. Двое падазраваных былі затрыманыя. Астатнія злачынцы ўцяклі, угнаўшы некалькі аўтамабіляў у аўтамабілістаў, якія праязджалі міма. Паліцыя ўсталёўвае ўсе абставіны здарэння і вышуквае ўдзельнікаў рабавання.

Апошнія навіны