BE RU EN

Зяленскі: Дакументы па гарантыях бяспекі для Украіны гатовыя

  • 9.02.2026, 22:51

Паводле яго слоў, украінская пазіцыя будзе добра прадстаўленая як у Еўропе, так і ў Амерыцы.

Дакументы па гарантыях бяспекі для Украіны гатовыя, заявіў у вячэрнім звароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Відэа апублікавана ў яго тэлеграм-канале.

«Альтэрнатывы бяспецы няма. Альтэрнатывы міру няма. Альтэрнатывы аднаўленню нашай дзяржавы няма. <�…> Надзейныя гарантыі бяспекі — гэта адзіная рэальная аснова для таго, каб быў мір», — сказаў ён.

Паводле слоў Зяленскага, на гэтым тыдні адбудуцца «важныя міжнародныя мерапрыемствы ў сферы абароны і бяспекі». Ён дадаў, што ўкраінская пазіцыя будзе добра прадстаўленая як у Еўропе, так і ў Амерыцы.

Апошнія навіны